Актуальнасць прафілактыкі траўматызму абумоўлена як медыцынскім, так і сацыяльна-эканамічным значэннем гэтай праблемы.
Траўмы, атручэнні і іншыя няшчасныя выпадкі ўяўляюць адну з асноўных пагроз здароўя насельніцтва ўсіх узростаў і наносяць велізарную шкоду грамадству. Для дзяцей ад 5 да 18 гадоў траўмы з’яўляюцца галоўнай прычынай смерці, а таксама болю, пакут і інваліднасці. Яны могуць мець наступствы для фізічнага, псіхалагічнага і сацыяльнага развіцця дзіцяці і змяніць усё яго далейшае жыццё.
Траўмы ў дзяцей, асабліва ў побыце і на вуліцы, сустракаюцца часцей, чым у дарослых. Прычына не толькі ў высокай актыўнасці і цікаўнасці малых, але і няведанне імі элементарных правілаў бяспекі і адсутнасці належнага кантролю з боку старэйшых. Прадбачыць, дзе дзіця можа атрымаць траўму, немагчыма, але навучыць яго правілам бяспечных паводзінаў дома і ў грамадскіх месцах бацькам пад сілу.
Небяспеку ў побыце ўяўляюць: вострыя, колючыя і рэжучыя прадметы, акно і балкон, лекі і бытавая хімія, газ і электрапрыборы, іншае.
Калі дзіця маленькае, сачыце за ім і прыбірайце ўсе небяспечныя рэчы, каб яно не магло іх дастаць. Падросшаму малышу не забараняйце, а проста тлумачце, чаму гэта небяспечна. Ніякай рэальнай карысці не будзе ад бясконцых напамінкаў “будзь асцярожны”, “рабі акуратна”. Неабходна канкрэтна тлумачыць, што менавіта варта рабіць і чаго рабіць нельга.
Калі дзіця ўпершыню адпраўляецца ў школу, пакажыце яму найбольш кароткі і бяспечны шлях, навучыце правілам пераходу праз вуліцу. Ніколі не забывайце, што дзеці маюць высокую схільнасць да рызыкі, яны лёгка ўзбуджальныя, эмацыянальна няўстойлівыя і не могуць адэкватна ацаніць наступствы сваіх дзеянняў і ступень небяспекі для сябе і тых, хто побач.
Свавольствы, неды-сцыплінаванасць, гульнёвая агрэсіўнасць (штуршкі, сутыкненні падчас бегу, падножкі і іншае) прыводзяць да самых розных траўмаў, удараў, пераломаў, страсенняў мозгу, пашкоджанняў вачэй і г. д. Удары могуць быць следствам няспрытнасці і нязграбнасці дзіцяці, няўменнем валодаць сваім целам. Наведванне спартыўных секцый не толькі фізічна развівае, але і дысцыплінуе дзяцей, дае магчымасць пастаянна выплёскваць энергію, якая назапашваецца, адцягвае ад рызыкоўных свавольстваў.
Усе мы, дарослыя, у адказе за здароўе і бяспеку дзяцей. Наш абавязак – папярэдзіць усе магчымыя рызыкі траўміравання, не праходзіць раўнадушна міма небяспечных свавольстваў дзяцей, прадухіляць бяду, нават калі яна пагражае чужому дзіцяці.
Наталля БЯЛЫХ, раённы педыятр.
Главные новости
