Сусветны дзень аховы працы

Гэтае свята будзе адзначацца заўтра. Тэму святочнага дня сёлета вызначыла Міжнародная арганізацыя працы: “Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру працы”. Гэтай важнай справе прысвяціла сваю дзейнасць вялікая колькасць прафсаюзных актывістаў ва ўсім свеце. У іх ліку — каля трохсот грамадскіх інспектараў па ахове працы, якія дзейнічаюць у арганізацыях і на прадпрыемствах Жабінкаўшчыны. Трывалае супрацоўніцтва наладжана паміж райвыканкамам, наймальнікамі і прафесійнымі саюзамі. Гэта дапамагае зберагаць здароўе і чалавечыя жыцці на вытворчасці, паколькі пазітыўная культура аховы працы фарміруецца з удзелам усіх бакоў у пастаянным павышэнні бяспекі і гігіены працы.