Стартаваў месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў

Месячнік па зборы (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў стартаваў 1 кастрычніка ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці і працягнецца да канца месяца.
Акцыя праводзіцца кожны год па рашэнні аблвыканкама ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2016-2020 гады. На працягу кастрычніка тэрытарыяльныя аператары па прыёмцы другаснай сыравіны актывізуюць яе збор на прыдамовых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў і ў прыватным сектары, у гаражных кааператывах і садаводчых таварыствах.
Традыцыйна найбольшая ўдзельная вага ў аб’ёме нарыхтоўкі належыць кардону і паперы.