Сродкі аховы – надзейная абарона

Апошнім часам самым распаўсюджаным відам правапарушэнняў застаюцца кватэрныя крадзяжы. Устаноўка сістэм ахоўнай сігналізацыі – самы дзейсны спосаб засцерагчы сваю маёмасць і непрыступнасць жылля. Высокі прафесіяналізм, мабільнасць, забяспечанасць самымі сучаснымі сродкамі сувязі і сістэмамі аховы, пастаянная гатоўнасць выехаць па сігнале трывогі – залог вашага спакою.

Ахова жылых дамоў, кватэр, памяшканняў пры дапамозе тэхнічных сродкаў сігналізацыі; ажыццяўленне кантролю з дапамогай пульта цэнтралізаванага назірання за станам аховы маёмасці; кантроль за станам ручной трывожнай сігналізацыі, у тым ліку з выездам групы затрымання пры тэрміновым вызаве; тэхнічнае абслугоўванне сістэм сігналізацыі; устаноўка сістэм відэаназірання ў пад’ездах і на прыдваровых тэрыторыях – усё гэта могуць прапанаваць вам у Жабінкаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы.

Устаноўка сістэм ахоўнай сігналізацыі – лепшы спосаб абараніць сваё жыллё падчас вашай адсутнасці. Даверце свой спакой і бяспеку маёмасці прафесіяналам.


Сяргей ЯКАЎЧУК, начальнік аддзялення, капітан міліцыі

Фота мае ілюстрацыйны характар, узята з адкрытых інтэрнэт-крыніц