Сяргей Бялоў і Юлія Рыбчынская, думаецца, самыя шчаслівыя людзі на свеце, бо шчыра кахаюць адзін аднаго. Палымяныя пачуцці і жаданне быць заўжды побач прывялі маладых людзей у Жабінкаўскі загс, каб абмяняцца заручальнымі пярсцёнкамі і стаць мужам і жонкай. Якое ж было здзіўленне Сяргея і Юліі, калі разам з пасведчаннем аб шлюбе яны атрымалі ганаровае званне 100-й пары, што сёлета стварыла ячэйку грамадства ў нашым раёне.
На гэтым сюрпрызы для маладых не скончыліся, бо сям’ю-“сатавічок” запрасілі ў райвыканкам для віншаванняў з такой прыёмнай нагоды і ўручэння падарунка. Цёплыя словы і пажаданні шчаслівага сумеснага жыцця ў адрас Сяргея і Юліі гучалі з вуснаў кіраўніка раёна Вадзіма Краўчука, яго намесніка Іны Тарасевіч і старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатоля Шалтанюка. За кубачкам чаю размова з маладымі доўжылася каля гадзіны. Яна атрымалася насычанай і інфарматыўнай: абмеркавалі перспектывы развіцця раёна, не засталася па-за ўвагай і тэма падтрымкі сем’яў з боку дзяржавы.
Фота Святланы КІСЛАЙ
Главные новости
