Што чакаюць землякі ад новай Канстытуцыі?

Кацярына АНДРАСЮК:

– Працэс унясення змен у Канстытуцыю — гэта не толькі юрыдычная працэдура, але і магутная ідэалагічная кампанія. І яна дазваляе выканаць мноства функцый, найважнейшая з якіх — павышэнне палітычнай культуры. Гэты маштабны працэс актывізуе грамадзянскую адказнасць людзей, дазваляе ўлічыць меркаванні, якія ёсць у грамадстве.

Удасканальваючы Канстытуцыю, мы павінны бачыць не тое, якой Беларусь будзе праз год, а якой яна стане праз дзесяцігоддзі. І аб гэтым патрэбна думаць ужо сёння! Зараз мы ствараем Асноўны Закон будучыні.

Мы, маладое пакаленне, гатовае браць на сябе адказнасць, выступаць з прапановамі і падтрымліваць новыя грамадскія ініцыятывы. Гэта адчуў Прэзідэнт краіны, які першым загаварыў аб магчымых карэкціроўках.