Напярэдадні навагодніх святаў у Жабінкаўскім загсе адбылося ўрачыстае ўзнагарожанне ордэнам Маці жанчын, якія выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей.
Кіраўнік раёна Вадзім Краўчук павіншаваў з высокай узнагародай Ганну Данілюк і Марыну Асінскую, якія далучыліся да 47 сваіх ардэнаносных папярэдніц. Грудзі жанчын упрыгожыў ордэн Маці, да якога яшчэ дадаецца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму (на сённяшні дзень 1440,05 рубля).
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з мерапрыемства. А матэрыял аб ім чытайце ў нумары “Сельскай праўды” за 15 снежня.
Будзьце разам з намі!


