Сапраўднае свята для сэрцаў: дзевяць немаўлятак нарадзіліся ў верасні

Сапраўднае свята для сэрцаў: дзевяць немаўлятак нарадзіліся ў верасні

Восень – час збору ўраджаю і падвядзення вынікаў сельскагаспадарчага года. А мы, аддзел загса райвыканкама і рэдакцыя раённай газеты, пакуль падлічым вераснёўскі “ўраджай” немаўлятак, што нарадзіліся на Жабінкаўшчыне. Цёплы і прыгожы першы восеньскі месяц падарыў нашаму раёну дзевяць новых маленькіх жыхароў. На радасць бацькам на свет з’явіліся чатыры дзяўчынкі і пяць хлопчыкаў. Яны сталі сапраўдным святам для сэрцаў матуль і татаў.

Дачушак бацькі назвалі Крысцінай, Веранікай, Яўгеніяй і Карынай, а сыночкаў – Мацвеем, Аляксандрам, Максімам, Міраславам і Раманам.

Няхай маленькія сонейкі саграваюць сваіх матуль, татаў ды іншых родных мілымі ўсмешкамі, весяляць словамі пацешнымі, растуць здаровенькімі і разумнымі.

Наталля ВАРАТНІКОВА, начальнік аддзела загса Жабінкаўскага райвыканкама;

Наталля ВАЛОШКА