Часта прычынай траўм і гібелі людзей, а асабліва дзяцей, на чыгунцы становяцца звычайныя навушнікі. Слухаючы музыку ці праглядаючы відэа, чалавек проста не чуе гук цягніка, які набліжаецца.
У Брэсцкай вобласці пачалі выкарыстоўваць мабільны дадатак “Safe Train”, распрацаваны ў Расіі. Прынцып яго дзеяння такі: за 50 метраў ад чыгуначных пуцей ён спыняе прайграванне любога мультымедыйнага кантэнту на смартфоне і падае сігнал. Іншымі словамі, музыка ў навушніках карыстальніка выключаецца, і ён звяртае ўвагу на небяспечны аб’ект.
Дадатак створаны ў першую чаргу для папярэджання дзіцячага траўматызму. З яго дапамогай бацькі могуць адсочваць перамяшчэнне дзіцяці і яго набліжэнне да чыгункі.
Дадатак “Safe Train” бясплатны і можа працаваць без падключэння да інтэрнэту (пасля загрузкі з сервера базы каардынат рэгіёна). Гісторыя маршруту захоўваецца 30 дзён, так што бацькі могуць аналізаваць перамяшчэнні дзіцяці.
Загрузіць дадатак можна на афіцыйным сайце www.safetrain.ru. “Safe Train” — выдатны прыклад таго, як можна выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі для выратавання жыццяў.
Дзмітрый САЛЕЙ, выконваючы абавязкі начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі.
Главные новости
