Са святам працы!

Паважаныя жыхары раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы. Гэтае свята — сімвал абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкі і згуртаванасці, павагі да стваральнай працы. Першамай — гэта, у першую чаргу, даніна павагі людзям працы, тым традыцыям, якія былі калісьці закладзеныя і дагэтуль беражліва захоўваюцца і перадаюцца на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. У гэты дзень мы славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы нашага сённяшняга жыцця, выказваем павагу і ўдзячнасць добрасумленным работнікам, перадавікам вытворчасці. Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, міру і дабра, цудоўнага вясновага настрою.

Раённы Савет дэпутатаў. Раённы выканаўчы камітэт.

 

 

Паважаныя жыхары Жабінкаўскага раёна!

Сардэчна віншую вас са святам 1 Мая! Першамай — гэта сапраўды ўсенароднае свята вясны і працы, напоўненае сонечным святлом і цяплом. Гэты дзень — даніна павагі чалавеку-працаўніку, стваральніку і творцы. Працавітасць, імкненне да парадку, любоў і клопат аб сваёй малой радзіме — гэтыя якасці здаўна былі ўласцівыя нашаму народу. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, усіх зямных выгод і новых працоўных поспехаў на карысць краіны і роднага краю! Няхай свята працы будзе адзначана для вас выдатным настроем, стане сімвалам згоды і ладу.

З павагай Жанна СТАЦІЎКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

 

Шаноўныя сябры!

Віншуем вас са Святам працы — 1 Мая і 115-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі. Першамай — сімвал міру, дабрыні, стварэння, якія аб’ядноўваюць беларусаў незалежна ад ўзросту і прафесіі. Таму ў гэтыя перадсвяточныя дні выказваем павагу працоўным калектывам, прафкамам, ветэранам за агульную дзейнасць на карысць роднай краіны. Няхай у кожнага з вас будзе любімая справа, а жыццё напоўнена творчасцю, смелымі задумамі і яркімі падзеямі! Хай пануюць у вашых дамах згода і паразуменне! Жадаем здароўя, павагі, годнай ацэнкі вашай працы, патрэбнай Радзіме. Са Святам працы, жабінкаўцы!

Прэзідыум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.