Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным вясеннім святам — Днём жанчын. Гэты дзень заўсёды адзначаецца з асаблівай цеплынёй і радасцю. Вы — увасабленне прыгажосці, абаяння і пяшчоты, сімвал хатняга цяпла, дабрыні, мацярынскага клопату. Сёння жанчыны плённа працуюць ва ўсіх сферах дзейнасці, адыгрываюць важную ролю ў жыцці краіны. Дзякуй вам за працавітасць, энергію, душэўную цеплыню, за ваша ўменне рабіць свет ярчэйшым, дабрэйшым, прыгажэйшым. Няхай гэтае цудоўнае свята вясны напаўняе вашы душы натхненнем, падорыць святло, надзею і радасць, прынясе поспех. Няхай любоў родных і блізкіх будзе нязменнай спадарожніцай у вашым жыцці! Здароўя, сямейнага дабрабыту, цудоўнага вясновага настрою, усмешак, шчасця і дабра.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
