Рэквіем па зніклых вёсках

Анатоль Бензярук. Фота аўтара.

(Частка 1)

За апошнія сто гадоў на Жабінкаўшчыне знікла больш за сотню населеных пунктаў. Многія жыхары нават не ведаюць, што такія калісь існавалі. Калі раней у межах сучаснага раёна налічвалася 212 паселішчаў, дык цяпер усяго 95. Зараз даведацца пра зніклыя вёскі і хутары, маёнткі і фальваркі, пасёлкі і ваколіцы, сялібы і асады можна хіба што ад састарэлых сведкаў ці з гістарычных дакументаў ды карт.

ВЯДОМА, ПАМЯЦІ ВАРТЫЯ не толькі людзі, але і паселішчы. У сённяшнім “Радаводзе” распачынаем пералік-рэквіем нашых зніклых за смугою часу населеных пунктаў.
Аднак спачатку засяродзімся на пытаннях: чаму так сталася? куды яны зніклі? як памяць пра былыя паселішчы захоўваецца сёння?
Прычыны знікнення розныя, яны паказаны ў апошняй графе табліцы, прыведзенай ніжэй. Аднак зазначым, што большасць населеных пунктаў перасталі існаваць адносна нядаўна — у другой палове ХХ стагоддзя. Частка паселішчаў увайшла ў склад іншых. З іх найбольшая колькасць стала, вядома, часткаю горада.
Аднак і пасля свайго знікнення з геграфічных карт некаторыя паселішчы дасюль працягваюць жыць у народнай памяці. Неяк выпадкова стаў сведкам размовы. Каля жанчыны (мясцовай) спынілася аўто, і мужчына (яўна нетутэйшы) папрасіў:
— Падкажыце, калі ласка, як праехаць да Жабінкаўскай царквы.
— Да якой? — разгублена перапытала кабета, а затым крыху падумала і ўдакладніла: — Мабыць, вам патрэбна Мышчыцкая царква?
Так, хоць колішнія Мышчыцы вось ужо амаль паўстагоддзя ў межах Жабінкі, аднак для мясцовых назва працягвае існаваць у імені храма.
Некаторыя былыя вёскі згадваюцца дзякуючы памяткам мінулых часоў. Прыкладам, мемарыяльны комплекс “Драмлёва” — памяць пра сяло, цалкам знішчанае карнікамі. Крупчыцкая капліца, са свайго боку, вяртае нас у далёкі 1794 год, калі паблізу сяла Крупчыцы адбылася знакамітая Крупчыцкая бітва. На аўтобусным прыпынку пабачылі назву “Абрамавічы”? Вы ўсё яшчэ ў Жабінцы, прынамсі, у той яе частцы, што звалася некалі Абрамавічамі.
Альбо біялагічны заказнік “Непакойчыцы”. Ён “закансерваваў” назву аднайменнага маёнтка. У 2017 годзе, калі вёскі Здзітава, Курпічы, Сцяброва і Шчэглікі ўвайшлі ў склад Жабінкі, згадкі пра іх працягваюць жыць у назвах ужо гарадскіх вуліц — Здзітаўскай, Курпіцкай, Сцяброўскай, Шчэглікаўскай. Такія прыклады можна доўжыць і надалей, аднак пакуль спынімся і зазірнем у табліцу.

НАЗВА

населенага пункта

ЧАС першай пісьмовай згадкі ЧАС знікнення Сённяшні стан і прычыны знікнення
Абрамавічы 2-я палова XVІІ ст. 1970 г. Вёска, увайшла ў склад г. Жабінка.
Азяты-

Засаднікі

60-я гг.

ХІХ ст.

1940 г. Фальварак, увайшоў у склад в. Азяты.
Акопы Сярэдзіна ХІХ ст. Сярэдзіна ХХ ст. Фальварак, не існуе.
Амялінка XVІІІ ст. 1958 г. Вёска, пры ўзбуйненні вёсак пераселена ў в. Стрыганецкія Бусні.
Антанін Пачатак

ХІХ ст.

Сярэдзіна ХХ ст. Фальварак, пры ўзбуйненні вёсак увайшоў у склад в. Арэпічы.
Ацячызна 2-я палова XVІІ ст. 1972 г. Вёска, увайшла ў склад пас. Ленінскі.
Багуславічы 1563 г. 1972 г. Вёска, увайшла ў склад в. Залуззе.
Васілеўшчызна (Выгода) 1897 г. Сярэдзіна ХХ ст. Фальварак, знаходзіўся паблізу Рагозна.
Ваўкавычы 1816–1817 гг. 1975 г. Вёска, у межах Ленінскага сельсавета.
Відоцын 1897 г. 1940 г. Фальварак, існаваў паблізу в. Пруска.
Вялікія

(Каралеўскія) Азяты

27.01.

1516 г.

1940 г. Маёнтак, увайшоў у склад в. Азяты.
Галінова

(Галянова)

ХІХ ст. Сярэдзіна ХХ ст. Вёска, увайшла ў склад г. Жабінка.
Германы XVІІ ст. 1940 г. Маёнтак, ліквідаваны ў час

калектывізацыі.

Глінішча 1-я палова

ХІХ ст.

1940 г. Маёнтак, ліквідаваны ў час

калектывізацыі.

Драмлёва 1529 г. 11.09. 1942 г. Вёска, знішчаная ў час карнай аперацыі; пасля вызвалення не адрадзілася.