Рассадка з дыстанцыяй

Беларуская чыгунка да 31 мая падаўжае тэрмін дзеяння схемы рассадкі з улікам рэкамендаванай дыстанцыі. Рассадка па новай схеме ў цягніках з нумераванымі месцамі была ўведзена з 15 па 29 красавіка для захавання пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення. Згодна з новай схемай у купэйных вагонах будуць размяшчацца не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартных — не больш за тры ў адным адсеку. 

Паводле матэрыялаў БелТА