Работнікі Жабінкаўскага РАНС сумесна з супрацоўнікамі ДАІ правялі першы этап рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!”

Яна накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
“Маршрут бяспекі” ўключыў у сябе не толькі прыпыначныя пункты, аўта-вакзал і чыгуначную стан-цыю, але і ажыўленыя месцы ў гора-дзе, дзе найбольш інтэнсіўны рух аўтатранспарту. Падчас руху работнік ДАІ прыпыняў машыны, а спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Любоў Вайтовіч праводзіла растлумачальную работу з вадзіцелямі. Яна нагадала аб небяспецы курэння ў ложку, распавяла пра пажары, што адбыліся на тэрыторыі вобласці па гэтай прычыне, раздала інфарма-цыйныя памяткі.