Прыміце ўдзел у краязнаўчым форуме

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь да 27 снежня прымае заяўкі на ўдзел у Першым рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі ў рамках Года малой радзімы.
Яго арганізатары — Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі нашай краіны, Нацыянальны гістарычны музей, Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выдавецкага дома “Звязда”.
Форум будзе праходзіць у лютым 2020 года на базе Нацыянальнага гістарычнага музея. Да ўдзелу запрашаюцца краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты ВНУ, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і іншыя.
У межах форума плануецца падведзенне вынікаў конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017–2019 гг., правядзенне прэзентацыі найбольш цікавых краязнаўчых праектаў, выставы гісторыка-краязнаўчай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выданняў краязнаўцаў. Запланавана выданне зборніка дакладаў. Кожны ўдзельнік форума атрымае сертыфікат.
Тэксты дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў, а таксама заяўкі на ўдзел у конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне неабходна адправіць да 27 снежня на электронны адрас: histmuseum@histmuseum.by. Палажэнне размешчана на сайце музея па спасылцы: http://histmuseum.by/by/news/2304/.