Прыклад для іншых

Хутка Дошка гонару каля Дома культуры ў Жабінцы абновіцца фотаздымкамі перадавікоў вытворчасці горада і раёна па выніках работы за мінулы год. На ёй 17 лепшых працаўнікоў, шэсць арганізацый і сельскі Савет дэпутатаў, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Жабінкаўшчыны.

Сапраўдныя гаспадары

ААТ “Жабінкаўскі” спецыялізуецца на жывёлагадоўлі і вытворчасці малака на ўласнай кармавой базе. Тут наладжана вырошчванне збожжа, цукровых буракоў і насення шматгадовых траў. Ва ўладанні гаспадаркі — 5847 гектараў зямельных угоддзяў, у тым ліку 4643 — пашы.
Што тычыцца вытворчай структуры, то яна складаецца з чатырох малочнатаварных, трох фермаў па дарошчванні і адкорме маладняка і фермы па гадоўлі цялят, якія ідуць на ўзнаўленне статка, а таксама двух участкаў па вытворчасці раслінаводчай прадукцыі.
Парк гаспадаркі налічвае больш за тры дзясяткі трактароў, звыш дваццаці грузавых аўтамабіляў, ёсць і пагрузчыкі, збожжа— і кормаўборачныя камбайны.
За 2019 год рост валавой прадукцыі тут склаў 110,8 %, у тым ліку ў раслінаводстве — 111,6 %, у жывёлагадоўлі — 110,4 %.
Летась “Жабінкаўскі” выгадаваў 906,8 тоны ялавічыны, вырабіў 11911 тон малака, таварнасць якога склала 91,3 %. Пра высокую якасць карыснага напою сведчыць наступны паказчык: гатункам “экстра” рэалізавана 78,5 %, вышэйшым — 18,2 % малака.

Другая маладосць “Юбілейнага”

Высокіх паказчыкаў у працы дасягнула Жабінкаўская раённая кінавідэасетка, якая займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю і актыўна супрацоўнічае з уста-новамі і арганізацыямі нашага раёна. Жыхары заўважылі, што “Юбілейны” вельмі змяніўся, нібыта перажывае другую маладосць, і распачаў новае насычанае жыццё. Такія кардынальныя змены сталі даступнымі ў рамках рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гады. Цяпер кінатэатр наведваюць усё часцей. Яно і не дзіўна: прэм’ерныя фільмы дэманструюцца на высокім узроўні і ў больш камфортных умовах. Расце даходнасць — дасягаюцца неабходныя паказчыкі! Да слова, залу “Юбілейнага” можна выкарыстоўваць для правядзення канцэртаў, канферэнцый. За мінулы год тут было арганізавана 18 тэматычных мерапрыемстваў, адбылося амаль 250 кіналекторыяў для навучэнцаў, для дэманстрацыі фільмаў ва ўстановах адукацыі ажыццявілі 186 выездаў. Працягваецца шматгадовае супрацоўніцтва з санаторыямі “Буг” і “Надзея”. Жабінкаўцам больш не трэба ездзіць глядзець кіно ў Брэст ці Кобрын: цяпер “Юбілейны” сам можа прымаць гасцей!

Пастаўшчыкі энергіі

Жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без электрычнасці. Прамысловасць, сельская гаспа-дарка, медыцына, бытавыя прыборы — гэта толькі частка яе прымянення. Энергетычная галіна — залог эканамічнай стабільнасці і бяспекі краіны. Развіццё энергетыкі адлюстроўвае ўзровень навукова-тэхнічнага прагрэсу і жыцця насель-ніцтва.
Калектыў Жабінкаўскага раёна электрасетак забяспечвае жыхароў і арганізацыі электрычнасцю і цяплом. Дзякуючы прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнаму стаў-ленню да справы энергасістэма ў раёне працуе ўстойліва і бесперабойна. На балансе гэтай арганізацыі 392 кіламетры паветраных ліній 10 кВ, амаль столькі ж — 0,4 кВ, а таксама 61 кіламетр КЛ-10 кВ і 49,2 км КЛ — 0,4 кВ. 72 чалавекі абслугоўваюць падстанцыі “Цукровы завод”, “Гатча-Осаўская”, “Глыбокае”. Брыгады маюць неабходныя інструменты, матэрыялы, запчасткі для якаснага выканання сваіх абавязкаў: кустарэзы, бензапілы, зварачныя генератары ды іншае. Цікава, што Жабінкаўскі РЭС за-бяспечвае ў нашым раёне 12728 спажыўцоў электраэнергіі, у тым ліку 293 юрыдычныя асобы і 12435 прыватных абанентаў.

Шчыры клопат і дапамога

Ракітніцкая амбулаторыя — цэнтр прыцягнення вяскоўцаў: тут кожны можа разлічваць на прафесійную дапамогу і шчыры клопат.
У зоне абслугоўвання медустановы дзевяць населеных пунктаў: аграгарадок Ракітніца, вёскі Стрыганец, Булькова, Задзерць, Пятровічы, Дзяглі, Замошаны, Федзькавічы і хутар Стрыганецкія Бусні. У амбулаторыі аказваюць тэрапеўтычную, педыятрычную, неўралагічную, хірургічную (траўматалагічную) і афтальмалагічную дапамогу. Жадаючыя могуць атрымаць кансультацыі па пытаннях отарыналарынгалогіі, стаматалогіі і акушэрства.
Што тычыцца ўкамплектаванасці медыцынскім абсталяваннем, то тут ёсць усё неабходнае для арганізацыі лячэбнага працэсу: апаратура, інструментарый, гаспадарчы інвентар. Фізіятэрапеўтычны кабінет абсталяваны электрафарэзам, ультрагукам, КУФам. З метадаў дыягностыкі ўжываецца глюкометр, ЭКГ, отаскапія і іншыя.
У мінулым годзе амбулаторыя атрымала сістэмы холтэраўскага манітарыравання ЭКГ і сутачнага манітарыравання артэрыяльнага ціску, дадатковы партатыўны кардыёграф з праграмным забеспячэннем. Дадзенае абсталяванне дазволіць павялічыць працэнт ранняй выяўляльнасці гіпертонікаў і людзей з ішэмічнай хваробай сэрца.

Адказныя за стан дарог

Дарогі — твар горада, сельскай мясцовасці і краіны. Разам з тым гэта своеасаблівая візітоўка арганізацый, якія іх абслугоўваюць. За гады дзейнасці філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” Жабінкаўскае ДРБУ № 103 яго працаўнікі адрамантавалі, рэканструявалі і пабудавалі сотні кіламетраў дарог, добраўпарадкавалі дзясяткі населеных пунктаў, тэрыторыі жывёлагадоўчых фермаў і мехдвароў, пашчыравалі на шматлікіх іншых аб’ектах.
Летась сіламі філіяла выканана дарожных работ у фактычных цэнах на 2,7 млн рублёў, атрымана 3,8 млн
выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг).
У ДРБУ № 103 рупіцца 65 чалавек, апошнія два з паловай гады арганізацыю ўзначальвае малады і перспектыўны Яўген Хамюк.

Віват, педагагічная сябрына!

Вось ужо больш за 35 гадоў яслі-сад № 2 Жабінкі выхоўвае маленькіх жыхароў горада. Утульнасць і камфорт для дзетак тут ствараюць загадчык Таццяна Усціновіч, якая мае нагрудны знак “Выдатнік народнай адукацыі”, яе намеснік Вольга Пінчук ды ўвесь дружны калектыў дашкольнай установы, які складаецца з 16 чалавек.
Пад крылом клапатлівых педагогаў 150 выхаванцаў. У садзе шэсць узроставых груп, тры з іх інтэграванага навучання і выхавання, існуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, які наведваюць больш за два дзясяткі дзяцей.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі па выніках працы ў мінулым годзе педагагічная сябрына дашкольнай установы атрымала Ганаровую грамату Галоўнага ўпраў-лення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Якасць выхавання і высокія вынікі дзейнасці калектыву ацанілі і на мясцовым узроўні: яслі-сад № 2 узнагароджаны Граматай аддзела па адукацыі Жабінкаўскага райвыканкама.

Малы залатнік, ды дарагі

Жабінкаўскі сельскі Савет дэпутатаў стаў пераможцам па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва па выніках работы ў 2019 годзе. Сельсавет, размешчаны ў самым цэнтры раёна, аб’ядноўвае землі 13 населеных пунктаў. Найбуйнейшы — аграгарадок Вялікія Якаўчыцы, які летась адсвяткаваў свае 485-я ўгодкі з дня заснавання і годна прыняў гасцей раённага земляробчага свята “Дажынкі”. Доўгі час сельскі Савет дэпутатаў узначальвала Галіна Акуліч, затым — Алег Смаршчок, зараз — Мікалай Галавейка.
Жабінкаўскі фактычна мае два дні нараджэння: 12 кастрычніка 1940 года — час узнікнення на карце краіны і 2 сакавіка 1998-га — перыяд аднаўлення. За сваю гісторыю адміністрацыйная адзінка перажывала часы ўзбуйненняў і скарачэнняў. У выніку сёння сельсавет найменшы па колькасці жыхароў (у ім жыве ўсяго 930 чалавек). Але нездарма гаворыцца: “Малы залатнік, ды дарагі”. Ён славіцца поспехамі і працоўнымі перамогамі сваіх рупліў-цаў, якія шчыруюць на мясцовых угоддзях.
На сельса-вецкіх землях месцяцца сапраўдныя цэнтры куль-
туры: Залуз-зеўскі дом народнай творчасці і Якаўчыцкі сельскі клуб, сярэдняя школа і дзіцячы сад у аграгарадку, Залуззеўскі, Пшанайскі і Якаўчыцкі фельчарска-акушэрскія пункты. Сярод найбольш знакамітых тутэйшых нараджэнцаў — Герой Сацыялістычнай Працы Фёдар Валасюк, ганаровы грамадзянін горада Брэста Аляксандр Палышанкоў, паплечнік легендарнага савецкага разведчыка Мікалая Кузняцова Міхаіл Шаўчук.