“Прыбужжа” збірае сяброў

На возеры Вулькаўскае гарадскога пасёлка Целяханы Івацэвіцкага раёна ладзіўся восьмы абласны маладзёжны форум “Прыбужжа-2022”. У ім прынялі ўдзел 19 каманд (больш за 450 чалавек). Жабінкаўшчыну на форуме прадстаўлялі два дзясяткі актыўных маладых людзей, што неаднойчы праслаўлялі раён на шматлікіх конкурсах і спаборніцтвах.
Тры насычаныя дні форуму праляцелі непрыкметна. Месцы размеркаваліся сярод трох лідараў-ка-манд: Баранавіцкага раёна, Ганцавіцкага, горада Брэста. Жабінкаўцы занялі першае месца ў бліц-турніры, другое — у спаборніцтвах на байдарках.
Служба інфармацыі “СП”