Прэс-аўтаклуб

У цэнтры ўвагі – дзеці

З 25 жніўня па 5 верасня на Жабінкаўшчыне праводзіцца рэспублікан-скае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”
Абстаноўка з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам на дарогах Брэстчыны застаецца складанай. Так, сёлета з удзелам непаўнагадовых зарэгістравана 49 ДТЗ, у выніку якіх васьмёра дзяцей загінулі і 54 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Аналіз аварыйнасці паказвае, што менавіта ў жніўні-верасні абвастраецца праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам непаўнагадовых.
На аснове праведзенага аналізу дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў можна зрабіць вывад, што асноўныя прычыны ДТЗ, здзейсненых па віне дзяцей, наступныя:
– пераход імі праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы;
– раптоўнае паяўленне перад блізка ідучым транспартам з-за перашкоды;
– гульня ў непасрэднай блізкасці ад праезнай часткі;
– парушэнне Правілаў дарожнага руху непаўнагадовымі веласіпедыстамі і мата-цыклістамі.
Паважаныя вадзіцелі, памятайце, што паводзіны непаўнагадовых непрадказальныя! Не ігнаруйце патрабаванні да перавозкі дзяцей-пасажыраў, выка-рыстоўвайце дадатковыя сродкі іх абароны (4 дзіцяці загінулі і 24 атрымалі траўмы, знаходзячыся ў транспартных сродках у якасці пасажыраў).
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў з 25 жніўня па 5 верасня кіраваць транспартнымі сродкамі з уключаным блізкім святлом фар (п. 166.9 Правілаў дарожнага руху). Гэтым вы пацвярджаеце, што не застаяцеся ў баку ад рашэння пытанняў бяспекі дзяцей на дарозе.

 

 

ДТЗ на скрыжаванні

21 жніўня ў 12.50 вадзіцель Ц. на аўтамабілі “Фальксваген Шаран” рухаўся па вуліцы Калініна ў накірунку Сцяброва. Пры абгоне бліжэй за 50 метраў ад нерэгулюемага пешаходнага перахода выехаў на сустрэчную паласу дарогі і сутыкнуўся з аўтамабілем “Рэно Меган”, які рухаўся ў спадарожным накірунку і паварочваў налева на неабазначаным скрыжаванні за пешаходным пераходам.
У выніку ДТЗ аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вадзіцель “Рэно Мегана” з траўмамі дастаўлена ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы.
У дзеяннях вадзіцеля “Фальксвагена Шарана” прадугле-джваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да аднаго года.
Сяргей ПЯТРУЧЫК,  часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ Жабінкаўскага РАУС, маёр міліцыі.