Правялі прыём грамадзян

Напрыканцы лістапада ладзілася сустрэча прадстаўнікоў прафсаюзаў і пракуратуры з калектывам цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый нашага раёна. У традыцыйным прававым прыёме бралі ўдзел галоўны прававы інспектар працы Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Таццяна КАНДРАШАВА і пракурор Жабінкаўскага раёна Дзмітрый МАРАЧУК. Таццяна Іванаўна, між іншым, расказала пра значнасць для грамадства Усебеларускага народнага сходу. Са свайго боку, Дзмітрый Юр’евіч распавёў аб дзейнасці пракуратуры, прынамсі, пра расследаванне на тэрыторыі Жабінкаўшчыны справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, узбуджанай Генпракурорам краіны летась. Такім чынам, прысутныя атрымалі адказы на пытанні, якія тычацца нормаў заканадаўства, што рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
Анатоль РОСТАЎ