28 жніўня,
аграгарадок ХМЕЛЕВА
З 10.00 – святочны гандаль, выстава-продаж вырабаў прадпрымальнікаў і народных умельцаў, адначасова працуюць забаўляльныя атракцыёны;
з 10.00 – тэматычны конкурс-выстава найлепшых падворкаў з дэманстрацыяй сельгаспрадукцыі і вырабаў народнай творчасці. Удзельнічаюць усе гаспадаркі раёна сумесна з клубнымі ўстановамі;
з 10.00 – спартыўныя мерапрыемствы;
з 10.00 – фотаэкспазіцыя “Пра зямлю і землякоў”, выстава дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва;
з 10.00 – выстава-конкурс на лепшы каравай і сноп “Ад збожжа да каравая”, удзельнічаюць сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна;
з 10.00 – конкурс агародніннай прадукцыі “Выгадавана з любоўю”;
з 10.00 – спаборніцтва механізатараў “Віртуозы палёў”;
12.30 – конкурсна-забаўляльная праграма “Лепшы выратавальнік на сяле”;
13.30 – святочнае шэсце дэлегацый;
14.00-17.00 – цырымонія ўганаравання пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве-2021 (цэнтральная пляцоўка каля СДК);
17.00-18.00 – дзіцячыя гульнёвыя праграмы (пляцоўка “Дзіцячы горад”);
18.00-20.00 – святочны канцэрт творчых калектываў (цэнтральная пляцоўка каля СДК);
21.00-24.00 – “дажыначная” дыскатэка.
P.S. А тым часам гарадскі пасёлак Лагішын, што на Пішчыне, рыхтуецца прымаць абласныя “Дажынкі-2021”, якія адбудуцца 4 верасня.
