Каля 400 экспертаў з 15 краін свету сабрала ў Мінску міжнародная канферэнцыя “Уплыў глабальных эканамічных выклікаў на сацыяльна-працоўныя правы чалавека”, арганізаваная Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з урадам і наймальнікамі. Пазіцыя ўсіх удзельнікаў была аднолькавай: аднабаковыя прымусовыя меры незаконныя. Як падкрэсліла афіцыйны прадстаўнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Алена Доўгань, санкцыі, якія пагаршаюць стан простых людзей, парушаюць міжнароднае права, бо толькі Савет Бяспекі ААН можа ўводзіць такія меры. Каб абараніць інтарэсы людзей, ФПБ яшчэ летась пачала супрацьдзеянне санкцыйнай палітыцы, звяртаючыся ў Міжнародную арганізацыю працы, Савет па правах чалавека ААН, Савет Еўрапейскага саюза. Аднак Захад адмаўляецца пачуць голас людзей і прымае рашэнні аб новых санкцыях. Па выніках форуму прынята “заключэнне экспертаў”, дзе распісана, якія дакументы ў сферы міжнароднага права парушаны. “Рэзалюцыя канферэнцыі”, са свайго боку, пераканаўча пацвярджае незаконнасць санкцый, падтрымлівае тэзіс аб неабходнасці ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза распрацаваць і ўкараніць контрмеры супраць незаконных санкцый.
Главные новости
