На яго 16 верасня былі скліканы кіраўнікі і старшыні пярвічак устаноў адукацыі раёна. Семінар адкрыла кіраўнік раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Людміла Валетава. У сустрэчы паўдзельнічалі прадстаўнікі Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі: намеснік старшыні Аляксандра Драпей праінфармавала аб матывацыі ўступлення ў прафсаюз, загадчыца аддзела Таццяна Кулецкая закранула пытанні, звязаныя з калектыўным дагаворам. Акрамя таго, ролю сацыяльнага партнёрства ў рашэнні працоўных спрэчак і калдагавора пры абароне правоў сяброў прафсаюза абазначыў у сваім выступленні галоўны прававы інспектар працы абласной арганізацыі Анатоль Пятручык. На ўсе пытанні, што ўзнімаліся на семінары, дадзены кампетэнтныя адказы.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Главные новости
