Прафсаюз — з удзелам маладых

На базе Жабінкаўскага раёна адбылося пасяджэнне выканаўчага бюро Маладзёжнага савета Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза з удзелам сяброў Маладзёжнага савета Жабінкаўскай раённай арганізацыі прафсаюза. Падчас экскурсіі госці наведалі дзіцячы сад № 6, пабывалі ў абноўленым музеі першай гарадской школы, усклалі кветкі ў мемарыяльным комплексе “Драмлёва”. У другой частцы сустрэчы ўдзельнікі пасяджэння разгледзелі шэраг пытанняў. Сярод іх, напрыклад — сацыяльная падтрымка працуючай моладзі, матывацыя прафсаюзнага членства сярод працуючых маладых людзей і тых, што вучацца. Вопыт работы Маладзёжнага савета Жабінкаўскай арганізацыі прафсаюза атрымаў шмат станоўчых водгукаў.
Святлана БЯЛЯК