Працягнуць руку дапамогі кожнаму

Сёння ў раёне налічваецца 226 жабінкаўцаў, што маюць першую групу інваліднасці, 532 — другую, 435 — трэцюю, а таксама 98 дзетак з 1-4 групамі. Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў у тэрытарыяльным цэнтры, якое адчыніла дзверы для наведвальнікаў 20 снежня 2010 года, абслугоўвае 16 чалавек з праблемамі па здароўю 1 і 2 группы. Яно аказалася вельмі запатрабаваным такой катэгорыяй грамадзян.
Пад кіраўніцтвам Іны Давідчык тут арганізавана спецыялізаваная швейная майстэрня, дзе інвалі-ды праходзяць працоўную рэабі-літацыю, а таксама майстэрня, дзе вучацца рабіць розныя вырабы з гліны. Спецыялісты праводзяць з наведвальнікамі заняткі па навучанні навыкам захавання асабістай гігіены, карыстання кухоннымі і санітарна-тэхнічным абсталяваннем, сталовымі і бытавымі прыборамі. Маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця вучацца гатаваць ежу, прыбіраць кватэру, рабіць пакупкі ў магазінах.
Летам мінулага года ў адддзяленні з’явілася паслуга асістэнта для адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў 1 і 2 групы з разумовымі парушэнямі, а таксама паслуга памочніка па суправаджэнні. На надомным абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі знаходзяцца 243 пажылых людзей і інвалідаў, абслугоўваюць іх 47 сацыяльных работнікаў. Тры жыхары Жабінкі, якія часткова страцілі здольнасць самаабслугоўвання і ім патрэбны пастаянны догляд, бытавое і медыцынскае абслугоўванне, падалі заявы на афармленне ў дамы-інтэрнаты. Усе, хто маюць патрэбу, забяспечаны сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі — інваліднымі каляскамі, хадункамі, мыліцамі, рамкамі для хадзьбы, прыстасаваннямі для туалета.
Варта адзначыць, што ў бягучым годзе была аказана дапамога 202 пажылым людзям і інвалідам на агульную суму 15305 рублёў, а таксама 54 сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці з праблемамі са здароўем на суму 6950 рублёў. Матэрыяльная дапамога аказана на рамонт і замену газавага абсталявання, набыццё аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і г.д.
Як расказаў дырэктар ТЦСАН Міхаіл Савянкоў, яшчэ ў цэнтры займаюцца прыёмам і афармленнем дакументаў на прызначэнне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі: штомесячнай і аднаразовай, афармляюць дакументы на бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, на сямейны капітал для аплаты тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, кампенсуюць затраты на набыццё падгузнікаў і многае іншае.
“На днях мы праводзілі “Тыдзень дабра”: аказваліся бясплатныя паслугі ў мыцці бялізны, сацыяльнага таксі і інш. для інвалідаў 1-4 групы. Таксама правялі акцыю — уручлі ім шматразовыя маскі. Мяркуем напрыканцы адыхо-дзячага года зрабіць прыемны падрунак — уручыць прадуктовыя наборы пажылым і інвалідам, якіх абслугоўваюць нашы сацыяльныя работнікі, а таксама парадаваць саладосцямі дзетак-інвалідаў. Спадзяюся, што нашу ініцыятыву падтрымаюць спонсары і акажуць неабходную дапамогу”, — расказаў Міхаіл Савянкоў.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара