“Працуем разам!”

Менавіта пад такім дэвізам у суботу адбылася пасадка сквера ў памяць знакамітага кіраўніка БССР Пятра Машэрава. Жыхары аграгарадка Ленінскі, вучні мясцовай школы пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатоля Шалтанюка, начальніка прыродаахоўнай інспекцыі Сяргея Шыка і работнікаў сельсавета пасадзілі маладыя дубкі, бярозкі, клёны. Дрэўцы ўпрыгожылі скверык у цэнтры аграгарадка. Таксама ў гонар 100-годдзя ВЛКСМ уздоўж трасы М1 былі пасаджаны тры алеі вечназялёных ялінак, якія выдзеліла Пятровіцкае лясніцтва.
Удзельнікі акцыі не забыліся і пра помнік загінулым землякам. Побач з’явіліся 74 ялінкі, якія сімвалізуюць колькасць гадоў з моманту вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Няхай Ленінскі прыгажэе і патанае ў зеляніне дрэўцаў!
Мікалай ЛУГАЎСКІ, старшыня Ленінскага сельвыканкама.
Фота Святланы БЯЛЯК.