З 5 кастрычніка па 5 лістапада на Жабінкаўшчыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні. Падчас яго плануецца навесці парадак на дваровых і прылеглых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў, індывідуальных домаўладанняў у гарадской і сельскай мясцовасці. Пройдзе санітарная ўборка тэрыторый гаражных кааператываў, садаводчых таварыстваў, лясных масіваў і іншых. Адбудзецца грэйдзіраванне вуліц у райцэнтры, а таксама праездаў у гаражных масівах з гравійным пакрыццём і скошванне расліннасці. Будзе наводзіцца парадак на прыпыначных пунктах і кантэйнерных пляцоўках, ля гандлёвых аб’ектаў, у многіх іншых месцах.
Не заставайцеся ўбаку, прыміце актыўны ўдзел у мерапрыемствах па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Давайце паклапоцімся разам пра чысціню і прыгажосць нашай малой радзімы.
Главные новости
