“Вас слухае кіраўнік раёна…”
На “прамую тэлефонную лінію” са старшынёй райвыканкама Вадзімам КРАЎЧУКОМ звярнулася восем жабінкаўцаў. Што хвалюе жыхароў раё-на? Будаўніцтва сетак водазабеспячэння і вода-адвядзення; устаноўка новых дзіцячых пляцовак; вулічнае асвятленне; працаўладкаванне; жыллёвае будаўніцтва. На многія пытанні жабінкаўцы атрымалі грунтоўныя адказы падчас тэлефоннай размовы. Звароты ж, якія патрабуюць больш дэталёвага разгляду, пастаўлены на кантроль да вырашэння праблемнай сітуацыі.
Асфальт да… дзяцінства
Новы дзіцячы сад у мікрараёне, расфарбаваны ва ўсе колеры вясёлкі, вабіць вока, радуе сваім знешнім выглядам і архітэктурным рашэннем. Вельмі хутка ў новых групах зазвіняць дзіцячыя галасы. Да здачы аб’екта засталося зусім нямнога часу. Нядаўна пад’язныя шляхі да садзіка “апрануліся” ў асфальт, каб бацькам з дочкамі-сыночкамі было зручна дабірацца ў групы.
Творчасць не ведае межаў
Марыя Постнікава некалькі гадоў таму захапілася фларыстыкай і ізадызайнам. У Жабін-каўскім раённым цэнтры творчасці для дзяцей і моладзі дзяўчына навучылася з дапамогай розных прыродных матэ-
рыялаў ствараць цудоў-ныя работы. Карціны Марыі неаднойчы стана-віліся пераможцамі шматлікіх конкурсаў. Нядаўна сталі вядомы вынікі чарговага — “Зя-лёны дом” — па інтэр’ерным дызайне і фларыстыцы. Марыя стала пераможцай абласнога этапу ў намінацыі “Мастацтва вачамі фларыста” і ўзнагароджана дыпломам І ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Гэта высокая ацэнка яшчэ раз падкрэслівае яркі талент юнай творчай зорачкі!
“Добры ўраджай” Ангеліны Плытнік
Навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Чароўная саломка” раённага цэнтра творчасці для дзяцей і моладзі Ангеліна ПЛЫТНІК, якая займаецца ў педагога Ірыны КОВАЛЬ, прыняла ўдзел у міжнародным адкрытым конкурсе творчых і вучэб-ных работ “Дзіўнае побач”. Паводле яго вынікаў дзяўчынка ўзнагароджана дыпломам лаўрэата I сту-пені за работу “Вянок «Добры ўраджай»”.
Віншуем Ангеліну і яе педагога, жадаем далейшых поспехаў і багатага «ўраджаю» перамог.
Небяспечная знаходка
У дзяжурную часць Жабінаўскага РАУС патэлефанаваў работнік аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна і паведаміў, што ў полі знайшоў прадметы, якія нагадваюць боепрыпасы ваенных часоў.
На месца здарэння неадкладна выехалі супра-цоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічная група воінскай часці 5526.
Па ацэнцы спецыялістаў, дзевяць знойдзеных аб’ектаў — 45-міліметровыя артылерыйскія снарады. Знаходкі адносяцца да арсенала часоў Вялікай Айчыннай вайны, на дадзены момант яны знішчаны.
