У мінулыя выхадныя ў Жабінкаўскім загсе нарадзілася новая сям’я — Пётр Кудра і Юлія Саўчук сталі мужам і жонкай! Віншуем маладых з адной з самых чароўных падзей — днём вяселля. Жадаем шчасця — такога ж цудоўнага, як і ваша каханне. Заставайцеся адданымі адзін аднаму, лёгка адносьцеся да любых цяжкасцяў і перажыванняў, намагайцеся нават звычайны будні дзень зрабіць яркім і радасным, бо з вамі жыве каханне! А калі ў доме пануе паразуменне, шчасце і гармонія, то жыццё напаўняецца радасцю, святлом і дабрынёй. Шчасця вам, дарагія маладажоны, заставайцеся і далей такой жа цудоўнай парай, ад якой немагчыма адвесці позірк. Няхай ваш дом заўжды будзе для вас утульным, надзейным, поўным дабра і ўзаемапавагі, няхай у ім звіняць дзіцячыя галасы. Горка!