Паважаныя жыхары
Жабінкаўскага раёна!
Заснаванае ў нашай краіне дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства — мы ўпершыню будзем святкаваць 17 верасня. Менавіта ў гэты дзень беларускі народ, падзелены раней супраць яго волі, узнавіў сваё адзінства. Гэта дазволіла Беларусі разам з іншымі братэрскімі народамі выстаяць і перамагчы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць годнае месца ў сусветным грамадстве, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Беларусы даказалі сваю здольнасць стварыць моцную і суверэнную дзяржаву, захаваць нацыянальнае адзінства. Гэта дае нам поўнае права з упэўненасцю глядзець у будучае. Мы павінны разумець, што толькі згуртаваўшыся, усе разам зробім нашу Радзіму незалежнай і квітнеючай.
Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба. Моцнага вам здароўя і сямейнага шчасця, узаемаразумення, дабрабыту.
Жанна СТАЦІЎКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жабінкаўцы!
Сардэчна віншуем вас з лёсавызначальным дзяржаўным святам —
Днём народнага адзінства.
З памятнай даты 17 верасня 1939 года пачалося ўз’яднанне беларускага народа, здзейсніліся мары пакаленняў барацьбітоў за вольнасць роднага краю.
У назвах нашых вуліц дасюль гучаць імёны легендарных землякоў Аляксея Дзмітрука, Івана Філіпука, Міхаіла Чарнака — тых, хто змагаўся за аб’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. У барацьбе сябе праявілі і іншыя сыны і дочкі беларускай зямлі: Мікола Засім, Вера Харужая, Яўген Скурко, Валянцін Таўлай, Піліп Пестрак… Дзякуючы ім краіна стала адзінай і непарушнай, пачалося будаўніцтва новага жыцця. Вынікі той барацьбы — у росквіце незалежнай Рэспублікі Беларусь, якая займае “свой пачэсны пасад між народамі”. Таму сёння мы беражліва захоўваем памяць пра 1939 год, яго падзеі і герояў.
Вялікі дзякуй і тым, хто годна працягвае стваральныя традыцыі мінулых пакаленняў, памнажаючы славу Беларусі, робіць годны ўнёсак у будаўніцтва будучыні.
Дзень народнага адзінства — свята кожнага, каму дарагія і зразумелыя высокія чалавечыя і грамадзянскія каштоўнасці: гонар за наш агульны дом Беларусь, шчырае жаданне працаваць дзеля росквіту Айчыны.
Паважаныя землякі, жадаем вам моцнага здароўя і даўгалецця, шчасця і дабрабыту, міру і спакою на нашай цудоўнай зямлі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
