У Жабінкаўскім загсе аб’явілі пра сваю згоду стаць мужам і жонкай Руслан Парукаў і Алёна Іванова. У дзень вяселля маладыя ўручылі адзін аднаму самае дарагое — свае лёсы! Няхай яны пераплятуцца, як рукі закаханых, на якіх з гэтага часу ззяюць заручальныя пярсцёнкі — сімвал яднання, вернасці і кахання. Будзьце шчаслівыя, дарагія маладыя!