1 сакавіка на пасаду дырэктара дзяржаўнай установы “Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання” назначана Наталля Адзінец. Наталля Уладзіміраўна нарадзілася ў Жабінцы. Пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна атрымала спецыяльнасць “беларуская мова і літаратура”. Працоўную дзейнасць пачынала ў 1999 годзе начальнікам аддзела аргкадравай работы райкама БПСМ у Жабінцы. З 2001-га па 2005 год была педагогам–арганізатарам сярэдняй школы № 3 у Жабінцы. Наступныя 15 гадоў загадвала аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома Жабінкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У сакавіку ўзначаліла гэты калектыў. Замужам, выхоўвае дзвюх дачок.