Прафсаюзны знак Пашаны за плённую працу
Вельмі прыемна, калі нашы землякі атрымліваюць на рэспубліканскім узроўні цалкам заслужаныя ўзнагароды. Днямі з Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прыйшла навіна: за шматгадовы значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху краіны, актыўную дзейнасць па абароне працоўных і іх сацыяльна-эканамічных правоў прафсаюзным знакам Пашаны ўганараваны старшыня пярвічкі Жабінкаўскай дыстанцыі пуці Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Шчасюк. Шчыра віншуем Аляксандра Яўгенавіча з заслужанай узнагародай.
Хлопчыкаў больш, чым дзяўчынак
З пачатку года на Жабінкаўшчыне зарэгістраваны 82 немаўляці (на тры больш, чым за аналагічны леташні перыяд), з якіх 53 у горадзе. На свет з’явіліся 45 хлопчыкаў і 37 дзяўчынак. У 25 сем’ях нарадзіліся першынцы, у 30 — другое дзіця, у 27 — трэцяе і большае па ліку.
У той жа час за чатыры месяцы бягучага года зарэгістраваны 123 смерці (на пяць болей, чым летась). У Жабінцы памерлі 73 чалавекі, у сельсаветах — пяць. Ад пнеўманій за студзень-красавік не зарэгістравана ніводнай смерці (летась — дзве).
Фотапастка “злавіла” парушальніка
Напрыканцы сакавіка ў 35-м лясным квартале Пятровіцкага лясніцтва, што ў Кобрынскім доследным лясгасе, фотавідэапастка зафіксавала аўтамабіль і двух мужчын, якія без дазваляльных дакументаў збіралі бярозавы сок на тэрыторыі, дзе падобныя нарыхтоўкі і збор забароненыя.
Парушальніка выявілі з дапамогай аўтамабільнага нумара, які быў добра бачны на здымку. Сваю віну мужчына прызнаў і быў прыцягнуты ў красавіку да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 15.26 КоАП Рэспублікі Беларусь. Аматару дармавога бярозавіка давялося заплаціць штраф.
