4 красавіка на пасаду генеральнага дырэктара Жабінкаўскага цукровага завода назначаны Ігар Балтрамяюк. Ігар Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Філіпавічы Жабінкаўскага раёна. Свой працоўны шлях пачынаў рабочым у саўгасе “Рагазнянскі”. У жніўні 1984 года паступіў у Іркуцкае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча на спецыяльнасць «авіяцыйнае абсталяванне». Пасля яго заканчэння атрымаў кваліфікацыю інжынера-электрыка. Са жніўня 1989-га па снежань 1993-га быў вайскоўцам. З восені 1994-га па май 2000-га працаваў інжынерам-энергетыкам у Жабінкаўскай ПМК-10, потым яго прызначылі на пасаду намесніка начальніка па камунальных пытаннях і быце, затым — намеснікам начальніка па эканоміцы і рыначных адносінах гэтага прадпрыемства. Са жніўня 2002 года па люты 2003-га
Ігар Іванавіч займаў пасаду дырэктара КУП “Жабінкаўскае раённае УКБ”. З лютага па жнівень 2003-га быў намеснікам старшыні Жабінкаўскага райвыканкама, начальнікам аддзела будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У жніўні 2003 года назначаны намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Жабінкаўскага цукровага завода, дзе працаваў пятнаццаць гадоў. У кастрычніку 2018-га прыняты на пасаду антыкрызіснага кіраўніка Драгічынскага трактарна-рамонтнага завода, якую займаў да назначэння на цяперашнюю пасаду. Ігар Балтрамяюк таксама скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, атрымаў кваліфікацыю “менеджар-эканаміст”. Жанаты, трое дзяцей.
Главные новости
