На календары — апошні зімні месяц. Аднак гасцям і маладажонам, якія ў мінулую суботу вырашылі злучыць свае лёсы ў Жабінкаўскім загсе, было светла ад шчаслівых усмешак і горача ад палаючага кахання жаніхоў і нявест. Стварылі новыя сем’і Міхаіл Крыўчэня і Ганна Пятручык, а таксама Сяргей Піліпцэвіч з Кацярынай Кавалевіч. Госці жадалі маладым самага найлепшага, крычалі, як і прынята на любым вяселлі, “горка”. А мы дадамо: няхай іх сумеснае сямейнае жыццё будзе размераным, радасным і салодкім!
Фота Святланы БЯЛЯК.
