Паважаныя жыхары раёна!
Дарагія ветэраны і вайскоўцы Узброеных Сіл!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў
Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэтае свята займае асаблівае месца ў шэрагу знамянальных дат нашай краіны. Адданасць сваёй Айчыне, доўг, гонар і патрыятызм заўсёды былі і застаюцца каштоўнасцямі беларускага народа, якія аб’ядноўваюць усіх жыхароў краіны. Найвялікшым прыкладам мужнасці і стойкасці з’яўляецца гераічная барацьба за вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, 75-я гадавіна якой адзначаецца ў гэтым годзе.
Мы аддаём даніну глыбокай удзячнасці і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл усіх пакаленняў. Ушаноўваем вайскоўцаў сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм якіх складае надзейны шчыт Радзімы.
Шчыра жадаем вам міру і дабра, здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у службе і працы на карысць роднай Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.