За высакароднага аленя — высакародная цана
Калі расказваем пра “свавольствы” браканьераў на Жабінкаўшчыне, найчасцей гаворка ідзе пра незаконную рыбалку. Таму падзея, што адбылася гэтай восенню, пэўным чынам унікальная. Невядомая асоба паблізу вёскі Палявая Рэчыца злосна парушыла патрабаванні Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджаных Указам Прэзідэнта краіны ў снежні 2005 года. Прычым ахвярай злодзея з ружжом аказалася сапраўды царская жывёліна — алень высакародны. Гэтым учынкам навакольнаму асяродку была нанесена шкода ў асабліва буйным памеры. Паводле таксаў, зацверджаных вышэйназваным указам, яна вымяраецца ў 300 базавых велічынь, а гэта ажно 7250 рублёў. Са свайго боку, следства ўзбудзіла на падставе гэтага факта крымінальную справу па частцы 4 артыкула 282 КК.
Тыя туі быццам ветрам здзьмула
Не, прыродныя катаклізмы тут зусім не пры чым. Яўна адчуваецца чалавечая рука. Месца падзеі — блізкае да мінулага. А менавіта — самая паўночная вёска раёна Палявая Рэчыца. Тут напрыканцы верасня з прысядзібнай тэрыторыі ў грамадзянкі Л. раптоўна зніклі два дзясяткі туй. Такім чынам, гаспадыні была нанесена шкода ў памеры 400 рублёў.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.
