Чысціня, парадак і выдатны настрой
У межах месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, прысвечанага Году малой радзімы, супрацоўнікі аддзела па адукацыі Жабінкаўскага райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, “узброіўшыся” інвентаром, прыбіралі гарадскі скверык, ачышчалі яго ад смецця і лісця. “Уборачныя” работы вяліся таксама і на тэрыторыі аддзела.
Нечаканае пацяпленне парадавала ўсіх працаўнікоў, што выйшлі на ўборку, пазітыўна зарадзіла на добрую справу. Чысціня, парадак і добры настрой — вось што засталося пасля працоўнага дэсанта.
Наталля УРБАН, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Акцыя “Чысты горад”
На працягу некалькіх гадоў падчас асенніх канікулаў адміністрацыя і прафсаюзны камітэт другой гарадской школы традыцыйна праводзіць акцыю “Чысты горад”. Галоўная яе мэта — зрабіць прыгожым і ўтульным не толькі школьны падворак, але і парк ля навучальнай установы. Прыбіраць прылягаючую тэрыторыю выхо-
дзяць усе настаўнікі, падключаюцца і вучні. І сёлета ўсе працавалі дружна і весела. Прыемна, праходзячы ля школы, бачыць добра-ўпарадкаваную тэрыторыю.
Алена ЖАЛЕЗНЯКОВА, старшыня прафкама.

