У мінулую суботу у Жабінкаўскім загсе абвясцілі аб нараджэнні новай сям’і закаханыя Аляксандр Жук і Юлія Чарнаўчыц. Няхай на сумесным жыццёвым шляху маладых не будзе перашкод, іх сэрцы і надалей захаваюць цеплыню, пяшчоту і спагаду, а слёзы з’яўляюцца на тварах толькі ад радасці. “Горка” маладым!