У Жабінкаўскім загсе аб’явілі пра сваю згоду стаць мужам і жонкай дзве маладыя пары – Андрэй Карнялюк і Ксенія Мароз, Віктар Грыбеннікаў і Таццяна Данілюк. У дзень вяселля маладзёны ўручылі адзін аднаму самае дарагое – свае лёсы! Няхай яны пераплятуцца, як рукі закаханых, на якіх з гэтага часу ззяюць заручальныя пярсцёнкі – сімвал яднання, вернасці і кахання. Будзьце шчаслівыя, дарагія маладыя!

