У мінулую суботу ў Жабінкаўскім загсе прагучаў вясельны марш для закаханых Уладзіміра Сцяпанава і Дар’і Купрыянчык, а таксама Вадзіма Календы і Вікторыі Мухі. Што сімвалічна, дзень нараджэння іх сем’яў супаў з днём нараджэння роднага горада. Цяпер штогод маладыя будуць адзначаць двайное свята. Няхай у сем’ях маладзёнаў заўсёды пануюць каханне, шчодрасць душы, цеплыня сэрцаў, здароўе і ўзаемападтрымка!
Фота Святланы КІСЛАЙ.