Аляксей Сяргеевіч Верамчук нарадзіўся 19 лютага 1974 года ў Ленінградзе. У 1991-м скончыў сярэднюю школу № 15 г. Брэста і паступіў у ПТВ-151, дзе атрымаў спецыяльнасць “электраманцёр па рамонце электраабсталявання”.
З 1992 па 1994 год праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Затым вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, атрымаў дыплом па спецыяльнасці “вытворчае і грамадзянскае будаўніцтва”.
З 2001 па 2013 год працаваў у сферы будаўніцтва на розных пасадах: майстрам на аб’ектах будаўніцтва, інжынерам, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, галоўным інжынерам. У гэты час быў у камандзіроўках на будоўлях у Расійскай Федэрацыі.
На працягу апошніх пяці гадоў працаваў у ВТА КУП “Брэст-АблУКБ”. З 2015-га быў намеснікам начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела.
У маі 2018 года назначаны дырэктарам УП “УКБ Жабінкаўскага раёна”.
Выхоўвае двух сыноў-школьнікаў.