Мікалай Васільевіч Лугаўскі нарадзіўся ў 1982 годзе ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння школы ў 2003 годзе паступіў у Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, дзе атрымаў спецыяльнасць “гісторыя; сусветная і айчынная культура”. Працоўную біяграфію пачынаў настаўнікам гісторыі ў Ленінскай сярэдняй школе. Затым стаў першым сакратаром Жабінкаўскага райкама ГА “БРСМ”, а крыху пазней – другім сакратаром Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ”.
У 2017 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Мікалай Васільевіч з’яўляецца дэпутатам Ленінскага сельскага Савета дэпутатаў 28-га склікання. Ён узнагароджаны: Ганаровай Граматай Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” (2013 г.), Пісьмом падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015 г.), а таксама Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў (2017 г.) і медалём Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь “За бездакорную службу ІІІ ступені”.
У чэрвені бягучага года назначаны на пасаду старшыні Ленінскага сельскага выканаўчага камітэта.
Жанаты. Жонка Кацярына ўзначальвае Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна. У сям’і выхоўваецца двое дзяцей: сын Мікіта і дачка Марыя.