Паважаныя вернікі, што святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня!
Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Нараджэння Хрыстова. Гэтае свята аб’ядноўвае і збліжае людзей у імкненні да духоўнага ператварэння і абнаўлення, у жаданні дзяліцца адзін з адным цяплом, дабрынёй і радасцю. Няхай свята Божага Нараджэння надасць вам сілы для ажыццяўлення самых запаветных жаданняў і планаў. Няхай надыходзячы год прынясе ў кожны дом згоду, узаемаразуменне, дабрабыт і шчасце. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, поспехаў, міру, дабра. Раённы выканаўчы камітэт. Савет дэпутатаў.