Расціслаў БЕНЗЯРУК
У зімовым лесе
Лес накрыўся шапкай белай,
Дрэмле ў сонечнае ранне.
Елкі з выглядам нясмелым,
Як дзяўчаты на спатканні.
Хараство ўбіраеш, свежасць,
Белізною паланёны.
У душы тваёй не снежань,
А квяцісты май зялёны.
Зробіш крок — асыпле замець:
Канфеці зімы на шчасце!..
Цішыня, бы ў Божым храме,
Ну а сам ты — на прычасці.
Дзмітрый МАСЯЙЧУК
Первый снег
Как быстро всё меняется в природе:
У времени стремительный разбег!
Ещё вчера черневшие погорки
Укрыл, как покрывалом, белый снег.
Принарядились в меховые шапки
Деревья, крыши, а в лугах — стога.
И в первозданный белый полушалок
Укутались речушки берега.
Кружат снежинки тихо, невесомо,
Танцуя вальс прекрасный на лету,
Вдруг стало всё знакомо-незнакомым
И видимым за целую версту.
Всё засияло свежей белизною:
Ведь первый снег всегда неповторим!
Своею будоражит красотою,
Приносит радость, если мы грустим.
И чаще бьётся сердце от восторга,
И душу наполняет теплота.
О первый снег, ты нам всё так же дорог,
Как милосердие, любовь и доброта!..
Іван АРАБЕЙКА
* * *
І нічога няма,
Толькі даль гарызонта,
Толькі хаты зіма
Крые белаю гонтай.
Спіць усё навакол
З цішынёю у згодзе,
Нібы вечны спакой
Прапісалі прыродзе.
Гэта свята бяроз,
Гэта дзіўнае ззянне, —
Ўсё завершана скрозь,
Як у Божым Пісанні.
Леанід ГЛУШКО
Мой конь
Бурштын расы гарыць на травах,
У кожнай кропельцы агонь.
На зелянеючых атавах
Пасецца белалобы конь.
О, мілы конь! З чырвоным бляскам,
Грывасты, зграбны, малады
Мне сніцца часта, вельмі часта,
Нібы ў юнацкія гады.
Бягу я роснымі лугамі,
І вецер б’е крылом у твар.
А конь — наўскач! Пад капытамі
Гудзе-грукоча ўвесь абшар.
З-пад капытоў, бы іскры, росы
З травы, гарачыя, ляцяць…
За ім услед бягуць бярозы,
А мне — ніколі не дагнаць.

Васіль ГРЫНЬКО
Шчаслівая сустрэча
Парк. Па вузенькай сцяжыне
Крочыў хлопец сярод дрэў.
І прывабную дзяўчыну
Нечакана ён сустрэў.
Валасы прыбраны стужкай,
Не дзяўчо, а Божы дар!
Ледзь прыкметныя вяснушкі
Упрыгожвалі ёй твар.
Эх, дзівак быў гэты хлопец:
Слоў патрэбных не знайшоў.
Знаў, што смеласці не хопіць, —
Па слядах яе пайшоў.
Азірнулася, сказала:
— Не лічы мае сляды!
З-за цябе я заблукала,
Ох, няведама куды!
Не было прычын для спрэчкі.
Не заўважылі тады,
Падышлі калі да рэчкі,
Аж да самае вады…
З той пары жывуць у згодзе.
Ім спяваюць жаўрукі…
Зараз іх дзяўчынка ходзіць
Па той сцежцы да ракі.
Вячаслаў ФЯДОТАЎ
Зачем Осёл?
Басня
На скотный двор папал Осёл:
Хозяйка захотела так.
Он экстерьерным был во всём
На фоне дворовых зевак.
Всё б ничего! Но вот курьёз:
Корову он довёл до слёз, —
Мол, слишком велики бока,
А очень мало молока.
Про яйца Курице твердил,
Землю пахать Коня учил.
И, поедая свой овёс,
Хозяйку доводил до слёз.
Мораль совсем простой была:
Зачем же покупать Осла,
Чтобы тупой хозяйствовед
С собой принёс немало бед?!
Мовай паэзіі пра самае сакральнае
Не крест — бескрестье мы несём,
а как сгибаемся убого,
чтоб не извериться во всём,
дай Бог ну хоть немного Бога!
Яўген Еўтушэнка.
“Жизни нет предела” — так па-філасофску аптымістычна і па-хрысціянску сцвярджальна назваў свой новы зборнік духоўных вершаў паэт Іван Дацкевіч. Пятае па ліку аўтарскае выданне ўбачыла свет у выдавецтве адкрытага акцыянернага таварыства “Брэсцкая друкарня” напрыканцы мінулага года.
Іван Трафімавіч доўгі час жыў у Перадураллі (Расія), пазнаёміўся і пасябраваў з расійскімі паэтамі Мікалаем Дамавітавым, Уладзімірам Радкевічам, Львом Сарокіным ды Венядзіктам Станцэвым, якія дапамаглі далучыцца да прафісійнай літаратурнай творчасці. Праўда, выдаць уласныя зборнікі Дацкевічу пашчасціла толькі ў Беларусі, якая з любоўю і ласкай сустрэла сына-паэта, атуліла і натхніла яго творчую душу.
У новы зборнік увайшлі вершы духоўнага зместу, створаныя аўтарам з 2011 па 2018 год, а таксама некалькі твораў, напісаных яшчэ ў тым стагоддзі, што не трапілі ў папярэднія кнігі.
З першых старонак чытач разумее, што перад ім паэзія не толькі майстра мастацкага слова, але і паэта-філосафа, удумлівага аналітыка-духоўніка, разважлівага і кампетэнтнага даследчыка чалавечай душы, спрадвечных праблем зямнога існавання, а галоўнае — асоба, якая імкнецца да спасціжэння Усяленскай сутнасці.
Вершы паяднаны агульнай філасофска-духоўнай тэматыкай. Аднак удумлівы і ўважлівы чытач знойдзе ў іх як лірычныя адступленні і пейзажныя замалёўкі, так і патрыятычныя прызнанні ды шчырыя разважанні аўтара аб сэнсе жыцця на зямлі і бяссмерці чалавечай душы, адшукае радкі, у якіх сцвярджаецца існаванне Божага Розуму — Стваральніка Сусвету.
“Я преклоняюсь пред Разумом мудрым и светлым”, — прызнаецца паэт і доказна даводзіць да чытача:
Бог в этот мир поселил
нас не ради забавы
И, не скупясь, наградил
нас бессмертной душой.
Адораны аналітычным розумам, здаровай логікай, якія падмацаваны багатым жыццёвым вопытам, Іван Дацкевіч мовай паэзіі пераконвае нас у неабходнасці жывіць і насычаць сваю душу хрысціянскімі каштоўнасцямі: любоўю, міласэрнасцю і дабрынёй, заклікае штодзённа ўзбагачацца сапраўднай, а не ўяўнай духоўнасцю.
Кажуць, што вершы — гэта мары паэта пра будучае і ўспаміны пра мінулае. Няхай сабе і так. Але ж не ў кожнага паэта і не ў кожным творы прысутнічаюць тыя мары і ўспаміны, бо адкуль тады бяруцца паэты-прарокі, паэты-мысліцелі, паэты-рэалісты? Вось і Дацкевіч — паэт адметнага таленту і творчай манеры пісьма: у яго свая сіла і логіка мыслення, свае погляды і задачы. Ягоныя здольнасці, светапогляд, светаадчуванне і светаразуменне больш значныя і маштабныя, а творчасць — глыбейшая і вышэйшая, чым здаецца на першы погляд. Каб пераканацца ў гэтым, трэба самому прачытаць новую кнігу паэта з Жабінкаўшчыны.
Надзея ПАРЧУК.
Іван ДАЦКЕВІЧ
* * *
Ясным днём и тёмной,
мрачной ночью,
Господи, спаси меня от зла,
Не оставь в беде, Небесный Отче, —
Мне ещё земная жизнь мила.
Я люблю бродить по травам росным,
Когда дни июльские тихи.
Я ещё не все свои наброски
Превратил в достойные стихи.
Хочется пожить ещё на свете
Да издать хоть пару новых книг,
Чтоб народ труды мои приметил,
Всё прочёл и жизни суть постиг!..
Старонку падрыхтаваў Расціслаў БЕНЗЯРУК.
