З нагоды Года гістарычнай памяці супрацоўніцы раённай бібліятэкі арганізавалі сустрэчу вучняў Крыўлянскай СШ з нашым зямляком — пісьменнікам Расціславам БЕНЗЕРУКОМ, які нарадзіўся ў лютым 1944 года ў вёсцы Стрыганец. На цёплай даверлівай сустрэчы паэт і празаік падзяліўся з юнымі чытачамі сваімі ўспамінамі, расказаў пра тое, як ствараюцца кнігі, прапанаваў смялей брацца за пяро і дасылаць свае творы ў “Сельскую праўду”, дзе ўжо 55 гадоў выходзіць літаратурная старонка “Плынь”. Падчас вечарыны прагучалі вершы Расціслава Мацвеевіча ў выкананні аўтара і юных чытальнікаў Андрэя МАРОЗА, Лізаветы ЕСІНАЙ, Вікторыі СТРЭЧАНЬ.
Анатоль РОСТАЎ
Главные новости
