Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка. “Напярэдадні калядных і навагодніх святаў лесагаспадарчыя ўстановы краіны традыцыйна прапануюць беларусам наведаць ёлачныя базары. Сёлета навагоднія дрэвы, вырашчаныя спецыялістамі лясгасаў, плануецца рэалізаваць на 1,1 тыс. гандлёвых пляцовак,” — сказаў Валянцін Шатраўка.
Работа ёлачных базараў будзе арганізавана ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, на тэрыторыі лясніцтваў і лясгасаў. Цэны на навагоднія ялінкі фактычна застануцца на ўзроўні мінулага года. Найбольш выгадныя кошты сёлета прапануюць лясгасы Брэсцкай вобласці, дзе навагодняе дрэва да аднаго метра на мясцовых базарах можна будзе купіць ад Br5,90, ад аднаго да двух метраў — ад Br7, ад двух да трох метраў — ад Br9,5.
Паводле матэрыялаў БелТА.
Главные новости
