На Жабінкаўшчыне жніво перасягнула экватар. На палях дзякуючы клопатам хлебаробаў спее неблагі ўраджай. Каб сабраць яго максімальна хутка і без страт, не ведаючы адпачынку і стомы, шчыруюць сотні рупліўцаў. На раніцу 1 жніўня ў гаспадарках Жабінкаўшчыны намалацілі звыш 23 з паловай тысяч тон збожжа, убралі 6425 гектараў, што складае 50,3 працэнта да плана пры ўраджайнасці 36,6 цэнтнера на круг.
Вясковыя працаўнікі ставяць асабістыя рэкорды па колькасці ўбраных гектараў, абмалочаных і адвезеных тон збожжа. Распачаў лік гэткіх важкіх рэкордаў вадзіцель ААТ “Вазнясенскі” Сцяпан КАНДРАЦЮК. На раніцу мінулага чацвярга ім перавезена 1000 тон сабранага ўраджаю. Павіншаваць рупліўца, уручыць Ліст падзякі і каштоўны падарунак перад пачаткам чарговага жніўнага дня на мехдвор гаспадаркі прыехалі кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК, яго першы намеснік Андрэй КУЗЬМІЧ і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Любоў КАБЕРНА.
Госці цёпла павіншавалі штогадовага перадавіка з першым у гэтым сезоне поспехам. Сцяпан Мікалаевіч падзяліўся, што ў “Вазнясенскім” працуе амаль чатыры дзясяткі гадоў, не першы раз становіцца “тысячнікам”, прычым мае свой асабісты рэкорд — амаль чатыры тысячы перавезеных ад камбайнаў тон збожжа, які ён устанавіў, калі атрымаў новую вялікагрузную машыну. Сцяпан Кандрацюк неаднойчы ездзіў на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, каб атрымаць падарункі ў якасці пераможцы.
Са свайго боку, кіраўнік гаспа-
даркі Надзея КАНДРАЦЮК запэў-ніла, што ў “Вазнясенскім” спіс рэкардсменаў жніва будзе папаўняцца, бо ўраджай на палях вырас важкі.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара
Главные новости
