Гэты дзень, які распачынае апошні веснавы месяц, традыцыйна мае шмат розных назваў. У Расіі ён адзначаецца як Свята вясны і працы, ва Украіне на гэту дату прыпадае Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, а ў нашай Беларусі незалежна ад месца ў календары 1 мая кожны год афарбавана ў чырвоны колер і завецца Днём працы.
Сёлета Першамай у свеце адзначаецца ўжо ў 135-ы раз. Адлік можна весці з 1 мая 1886 года, калі ў Злучаных Штатах Амерыкі і Кана-дзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі, жорстка разагнаныя паліцыяй. Праз некалькі гадоў у памяць пра ахвяр тых падзей Парыжскі кангрэс ІІ Ін-тэрнацыянала абвясціў 1 мая Днём салідарнасці працоўных усяго свету.
У Беларусі, якая тады ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі, прафсаюзны рух пачаў развівацца крыху пазней — ва ўмовах рэвалюцыі 1905–1907 гадоў. Адстойваючы свае правы, рабочыя беларускіх фабрык і заводаў актыўна ўдзельнічалі ў маёўках. Поспех дэманстрацый, на якіх працаўнікі змагаліся за паляпшэнне ўмоў сваёй працы, супраць прыгнёту царскага ўрада, прывёў да таго, што свята стала штогадовым.
У нашы дні Першамай стаў сапраў-дным сімвалам міру, дабра, стваральнай працы. А гэта заўжды аб’ядноўвала беларусаў незалежна ад узросту і прафесіі.
Анатоль РОСТАЎ
Главные новости
