ПЕРАНОС РАБОЧЫХ ДЗЁН У 2021 ГОДЗЕ — САЎМІН ПРЫНЯЎ РАШЭННЕ АБ ПРАЦОЎНЫМ ГРАФІКУ

Рабочыя дні ў 2021 годзе пераносяцца з пятніцы 8 студзеня на суботу 16 студзеня, з панядзелка 10 мая на суботу 15 мая, паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.
Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 9 лістапада 2020 года нумар 635.
«Арганізацыі з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) могуць пераносіць рабочыя дні ў іншым парадку, не парушаючы заканадаўства», — расказалі ў прэс-службе.
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з ч. 6 арт. 136 Працоўнага кодэкса Беларусі.
БелТА