Пераможцы вызначаны

На пасяджэнні райвыканкама былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2021 год і абмеркавана выкананне бюджэту за гэты перыяд. Пасля абмеркавання дакладаў выступоўцаў кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК выканаў прыемную місію — узнагародзіў пераможцаў адразу двух спаборніцтваў. Так, у раённым агля-дзе-конкурсе на лепшую арганізацыю па ахове працы лепшымі прызнаны ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, СУП “АграАзяты” і санаторый “Надзея” ўнітарнага прадпрыемства “Брэстабл-газ”. Кіраўнікам Ігару Лабадзе (на здымку), Святаславу Аляшкевічу і Івану Крывецкаму Вадзім Васільевіч уручыў Ганаровыя граматы Жабінкаўскага райвыканкама, а таксама адзначыў станоўчую работу па падрыхтоўцы да конкурсу ААТ “Вазнясенскі”. Прыемны бонус — кожная арганізацыя-пераможца атрымала грашовую прэмію ў 30 базавых велічынь.
Сталі вядомы таксама пераможцы штогадовага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленнне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый. Дыпломамі адзначаны Жабінкаўскі камбікормавы завод, мясцовая жыллёва-камунальная гаспадарка і Падлескі яслі-сад.
Святлана КІСЛАЯ. Фота аўтара